Фота: Vittorio Zunino Celotto / Getty Images

Фота: Vittorio Zunino Celotto / Getty Images

На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 20-гадовага мінчука, якога абвінавачваюць ва ўхіленні ад мерапрыемстваў прызыву, паведамляюць Мінск-навіны.

У лістападзе 2021 года яму далі адтэрміноўку, бо ён паступіў ва ўніверсітэт на дзённую форму навучання. У 2023-м хлопца адлічылі з ВНУ з-за непаспяховасці і прагулаў, пра што адміністрацыя навучальнай установы апавясціла ваенны камісарыят Цэнтральнага раёна.

Таксама без уважлівых прычын у прызначаны час юнак не прыйшоў і ў ваенкамат, нягледзячы на тое, што быў азнаёмлены пад подпіс аб крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад прызыву, а з'ехаў амаль на тры месяцы ў Паўднёвую Карэю будаваць кар'еру мадэлі.

У выніку атрымаў крымінальную справу. Хлопцу пагражае да двух гадоў зняволення. Віну ён прызнаў цалкам, у зробленым раскаяўся. У дачыненні да яго абраная мера стрымання ў выглядзе забароны пэўных дзеянняў.

Чытайце таксама:

Айцішнікі з праблемамі са здароўем атрымліваюць позвы ў ваенкамат

У Пецярбургу затрымалі прызыўніка, які збег з Беларусі ад войска

У Мінску мужчыну арыштавалі на 3 месяцы за няяўку ў ваенкамат

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?