Сёння зранку жанчына запісала новы тыкток, у якім паведаміла, што чыноўнікі заняліся праверкай яе сацыяльнага становішча, пагражаючы адабраць дачку. Яна паведаміла пра свой намер цвёрда змагацца за свае правы і заклікала «трымаць кулачкі».

Тыкток, запісаны бліжэй да вечара, быў ужо куды больш аптымістычны. Паводле жанчыны, «усё добра, быў званок з вышэйстаячых органаў», камісія нічога кепскага ў яе сацыяльным становішчы не знайшла; нават пачалі рамонт у інтэрнаце. Жанчыне застаецца толькі задаваць рытарычнае пытанне: «А дзе вы былі раней?»

«Мы не будзем нікуды звяртацца, калі вы будзеце ўваходзіць у наша становішча», — заяўляе жыхарка Чавусаў чыноўнікам.

Чытайце таксама:

Хлопец паехаў па размеркаванні ў Брэст і ў шоку ад жылля для маладых спецыялістаў

«У мяне хата здымная горшая». Студэнты паказваюць у тыктоку свае інтэрнаты ў Мінску ВІДЭА

Шматдзетная маці просіць Лукашэнку вярнуць ёй дочак

 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?