Па-першае, гэтаму музею больш за тры дзясяткі гадоў. Тут сіламі педагогаў, бацькоў і іншых зацікаўленых асоб сабраны экспанаты з розных куткоў Беларусі. А па-другое, тут вельмі гарманічна спалучаюцца прадметы мінуўшчыны і тэхналогіі будучыні. Пра што ідзе гаворка? Пра акуляры віртуальнай рэальнасці.

Як карыстацца гэтымі тэхналогіямі ў навучальным працэсе, нам расказала настаўніца гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 86 імя Фамы Занько Ганна Турку:

— Яны лёгкія і зразумелыя ў выкарыстанні. Мы проста пераходзім па QR-кодзе на старонку нашага музея, затым уключаем выкарыстанне віртуальных тэхналогій, устаўляем смартфон у акуляры, і з улікам таго, што тут ёсць функцыя гіраскопа, гэтыя акуляры паказваюць панараму ўсяго музея. Пры чым панарама вельмі якасная, што дае магчымасць разгледзець драбнюткія дэталі экспанатаў.

Па словах настаўніцы, дзецям такія тэхналогіі вельмі даспадобы. Але як жа акуляры віртуальнай рэальнасці могуць быць скарыстаны на звычайным уроку гісторыі?

У Ганны Турку на гэтае пытанне быў гатовы прыклад з практыкі:

— У нас ёсць тэма «Канфесійныя адносіны на тэрыторыі Беларусі ў 19 стагоддзі». Урок пачынаецца як класічны. Потым мы паступова пераходзім да новых тэхналогій. Падчас прагляду панарамы школьнікам трэба адказаць на самыя розныя пытанні, напрыклад: «Якія з прадстаўленых экспанатаў будуць мець дачыненне да рэлігійнага жыцця беларусаў?», «Прадстаўнікам якіх канфесій належаць тыя ці іншыя экспанаты?», «Па якіх прыкметах можна вызначыць прыналежнасць культавай рэчы прадстаўніку той ці іншай канфесіі?» і г. д.

Пры гэтым, паводле слоў педагога, школьнікі павінны аргументаваць, як яны выбралі той ці іншы экспанат. Гэтыя пытанні абавязкова перамяжоўваюцца з уступнымі словамі, каментарамі па новай тэме ад настаўніка. Такім чынам гэта дапамагае лепш засвойваць матэрыял і на свае вочы ўбачыць тое, пра што раней толькі чулі.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0