Лукашэнка на нарадзе 20 кастрычніка. Фота: БелТА

Лукашэнка на нарадзе 20 кастрычніка. Фота: БелТА

«Не заўсёды, прыняўшы рашэнне, мы яго рэалізуем. Рэалізуем не ў час — гэта ўжо норма. Але мяне больш за ўсё апошнім часам (я ўжо пра гэта дзесьці казаў) хвалюе тое, што наш урад замест таго, каб канкрэтнай справай займацца, пачынае хлусіць і дэзынфармаваць прэзідэнта. Для таго каб паказаць сябе ў лепшым святле», — цытуе Лукашэнку БелТА.

«Я не хачу публічна прыводзіць прыклады, але ў закрытым рэжыме я прывяду вам прыклад, які красамоўна сведчыць аб тым, што хлусня ў нас не зжытая. І здзіўляцца таму, што ў нас у Гомельскай вобласці гібель быдла (прыпісваюць там дзесьці), у Віцебскай вобласці, Магілёўскай, дый наогул па краіне… Што тут здзіўляцца, калі гэта ідзе ад міністраў нашых, ад нашых губернатараў. Гэта недапушчальна», — абурыўся Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ўзнікненне такіх сітуацый — гэта крайні выпадак.

«Я не кажу, што гэта традыцыя. Але я баюся, каб гэта не стала ў Беларусі традыцыяй — хлусня.

Гледзячы ў крывое люстэрка, мы краіны не ўтрымаем. І новых імпульсаў ёй не нададзім, якія б стратэгічныя ў нас планы ні існавалі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка рэгулярна крытыкуе ўрад, так было ўвесь час яго прэзідэнцтва.

Напрыклад, 14 лютага 2023 года Лукашэнка крытыкаваў сяброў урада за «кепскую распрацоўку» шэрагу важных рашэнняў. Тады Лукашэнку прэзентавалі праекты дакументаў, якія датычаць пашырэння функцый цэнтраў абслугоўвання бюджэтных арганізацый, фінансавання дзяржаўных тэатраў. А таксама якія датычацца механізма далучэння нізкаэфектыўных сельгасарганізацый да дзяржпрадпрыемстваў.

Аднак па кожным з пытанняў Лукашэнка строга крытыкаваў.

На нарадзе 3 кастрычніка прэм'ер Раман Галоўчанка таксама трапіў пад крытыку. 

«З якой эфектыўнасцю мы працуем на калійным рынку? Асабліва па дэбіторскай запазычанасці? Мы вырабляем не толькі калійныя ўгнаенні, але і азотныя ды фосфарныя […]. Некалі мы замахваліся, што створым адзіную магутную кампанію, якая будзе займацца. Гэта, Раман Аляксандравіч [Галоўчанка], так у вашым урадзе і патанула ідэя. Усё нам штосьці замінае. Можа, не толькі вам. […] Камусьці не хочацца, ці яшчэ нейкія пытанні перашкаджаюць?» — абурыўся два тыдні таму Лукашэнка. 

На той нарадзе прагучалі такія ноткі, якія дазваляюць зрабіць выснову, што ў Аляксандра Лукашэнкі ёсць ідэя аб неабходнасці прадаваць усе беларускія ўгнаенні праз пасярэдніцтва нейкай адной структуры, а Галоўчанку Лукашэнка ўпікнуў у недамоваздольнасці. 

Чытайце таксама: Здаецца, Лукашэнка збіраецца азалаціць некага на ўгнаеннях. Галоўчанка спрабаваў перашкодзіць

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
51
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6