Паліна Шарэнда-Панасюк у судзе 8 чэрвеня 2021 года. Фота: Белсат

Паліна Шарэнда-Панасюк у судзе 8 чэрвеня 2021 года. Фота: Белсат

«Агульнае ўражанне, што Паліна пачуваецца крыху лепш, чым раней, але ёсць і назіранні, якія непакояць. Сказаў чалавек, які з Палінай сустрэўся, што целам яна схуднелая, а вось твар чамусьці апухлы, бляклы.

А сама Паліна больш непакоіцца пра тое, што з ёю будзе ў калоніі ў Зарэччы, калі апеляцыя не дапаможа. Кажа пра вельмі дрэнныя ўмовы ў калоніі, не хоча туды зноў трапляць», — расказаў Андрэй Шарэнда.

9 кастрычніка над Палінай Шарэндай-Панасюк адбыўся другі суд, які прысудзіў ёй яшчэ адзін год зняволення паводле 411 артыкула Крымінальнага кодэкса — за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы.

Такое пакаранне ў жніўні палітзняволеная ўжо адбыла, пакуль знаходзілася ў калоніі № 24 у Зарэччы Рэчыцкага раёна, але адтуль на волю яна так і не выйшла. На апошнім працэсе ў Рэчыцкім раённым судзе Паліна Шарэнда-Панасюк не прызнала віны і потым абскардзіла вырак. На час разгляду апеляцыйнай скаргі жанчыну змясцілі ў Гомельскі следчы ізалятар.

«Умовы там дрэнныя. Плюс зрабілі гэтак, каб сваякі не маглі перадаць ёй лекаў, і не прымаюць для яе перадач.

Дзеля гэтага паўтарылі трук з мехам яблык, які быў месяц таму. Зноў прынеслі ў камеру мех яблык вагой 30 кілаграмаў, нібыта нехта ёй перадаў, а цяпер не прымаюць прадуктовых перадач ад сваякоў на той фармальнай падставе, што закончыўся месячны вагавы ліміт. Здзекі працягваюцца», — зазначыў Андрэй Шарэнда.

Паводле мужа палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, чакаць разгляду апеляцыі ёй давядзецца каля двух месяцаў.

За кратамі Шарэнда-Панасюк з 3 студзеня 2021 года. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

Чытайце таксама:

«Змагацца, не пакладаць рук». Паліна Шарэнда-Панасюк скарыстала апошняе слова, каб звярнуцца да людзей

Паліна Шарэнда-Панасюк на судзе заявіла пра збіванні і ціск у калоніі

20-гадовага ўдзельніка жнівеньскай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе збіраюцца пераводзіць з «хіміі» ў калонію

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
26