Адкрыццё Усерасійскага форуму класных кіраўнікоў, на якім быў прадстаўлены конкурс «Гэта ў нас сямейнае». 3 кастрычніка 2023 года

Адкрыццё Усерасійскага форуму класных кіраўнікоў, на якім быў прадстаўлены конкурс «Гэта ў нас сямейнае». 3 кастрычніка 2023 года

Па задуме аўтараў, конкурс «Гэта ў нас сямейнае» мае «стварыць пазітыўны фон для кампаніі ў няпросты час» — няпросты, як сцвярджаюць крыніцы «Медузы», з-за росту коштаў, звязанага з санкцыямі і курсам валют, які ўзняўся.

Мерапрыемства праводзіць платформа «Расія — краіна магчымасцей», яна таксама арганізуе кадравы конкурс адміністрацыі прэзідэнта (АП) «Лідары Расіі» і ўваходзіць у лік суарганізатараў большасці крамлёўскіх моладзевых форумаў.

Фармальна конкурс «Гэта ў нас сямейнае» ніяк не звязаны з выбарамі, але яго асноўныя этапы супадуць з прэзідэнцкай кампаніяй Уладзіміра Пуціна. Напрыклад, яго старт прызначаны на 4 лістапада — у той жа дзень на ВДНГ адкрыецца адно з ключавых мерапрыемстваў кампаніі, форум «Расія». Форум мае стаць «выставай дасягненняў» пуцінскага праўлення: свае стэнды падрыхтуюць усе рэгіёны і дзяржкарпарацыі. Удзельнічаць у форуме АП рэкамендуе і буйному бізнэсу, фармальна незалежнаму ад дзяржавы.

Блізкія да Крамля крыніцы «Медузы» казалі, што кампанія Пуціна павінна ператварыцца ў «чаргу святаў». «Можна лічыць конкурс сярод семʼяў адным з такіх «святаў», — распавёў «Медузе» адзін з блізкіх да АП паліттэхнолагаў.

Каб падтрымаць «святочны» настрой, узнагароджваць удзельнікаў пачнуць яшчэ да фіналу — пасля прамежкавага этапу будуць выдаваць тыя самыя «іншыя прызы».

Распавядаць аб правядзенні конкурсу даручана федэральным СМІ. «Гэта будзе «Поле цудаў« у добрым сэнсе гэтага слова», — удакладняе суразмоўца «Медузы».

Для перамогі на дыстанцыйным этапе семʼі-ўдзельнікі павінны будуць выконваць «заданні, накіраваныя на стварэнне дамашняй утульнасці, прыгатаванне стравы па відэаінструкцыі спевака Сяргея Жукава і яго сямʼі». Таксама падчас анлайн-этапу яго ўдзельнікам неабходна будзе «выканаць песню, здзейсніць учынак, які прынясе карысць, паўтарыць нескладаную ланцуговую рэакцыю з падручных прадметаў і стварыць віртуальны летапіс сваёй сямʼі». Семʼі з анексаваных Расіяй тэрыторый Украіны будуць удзельнічаць у асобным заліку.

Аргкамітэтам конкурсу «Гэта ў нас сямейнае» кіруе намеснік кіраўніка АП Сяргей Кірыенка, а арганізацыяй мерапрыемства займаецца кіраўнік упраўлення грамадскіх праектаў АП Сяргей Новікаў. У наглядальную раду мерапрыемства ў ходзяць поп-выканаўцы Дзмітрый Малікаў і Сяргей Жукаў, саксафаніст Ігар Бутман, кардыяхірург Леа Бакерыя. Сярод партнёраў конкурсу — дзяржкарпарацыі «Расатам», «Раскосмас» і «Русгідра».

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2