У Магілёве 25-26 кастрычніка пройдуць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да рэагавання і ўзаемадзеяння на акты тэрарызму, паведамілі ў КДБ Беларусі.

У вучэннях возьмуць удзел падраздзяленні КДБ, Міністэрства абароны, МУС, Следчага камітэта, Дзяржаўнага памежнага камітэта, МЧС і іншых дзяржаўных органаў.

Сцэнаром вучэнняў прадугледжана задзейнічанне ваеннай тэхнікі, узмацненне нясення службы органамі ўнутраных спраў, выстаўленне блокпастоў, прымяненне імітацыйных боепрыпасаў і іншых спецсродкаў.

Магчыма таксама абмежаванне руху транспарту.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6