«Гэта была асаблівая эвакуацыя са складанымі і драматычнымі рашэннямі. Складаная яшчэ і тым, наколькі шмат Аліна і Ігар змаглі зрабіць, знаходзячыся ў Беларусі дагэтуль(!). Іх расповед пра жыццё апошніх трох год — гэта драматычны прыгодніцкі трылер, і гэты расповед варты асобнай кнігі.

Аліна і Ігар пратрымаліся максімальна доўга, працягваючы займацца праваабарончай дзейнасцю ўнутры краіны, але кола вакол іх звузілася настолькі і справа стала такой небяспечнай, што яны былі вымушаныя з'ехаць», — напісаў Стрыжак. 

Сям'я цяпер знаходзіцца ў Вільні.

Як піша Андрэй Стрыжак, ім патрэбная дапамога. Напрыклад, на пару гадзін у дзень па доглядзе дзяцей, каб у дарослых была магчымасць наладзіць побыт і пачаць працаваць.

Яшчэ патрэбныя некаторыя рэчы: зімовыя дзіцячыя камбезікі (1 год і 3 гады — памеры 80 і 98), асвятляльныя прыборы (таршэры, настольныя лампы), дзіцячая ванначка, дзіцячыя крэселкі (2-4) і столік, невялікі дзіцячы вазок.

Калі вы можаце дапамагчы, пішыце ў асабістыя Alina Nahornaja.

Падтрымаць сям'ю можна па спасылцы. 

Чытайце таксама:

Беларуская мова з'явілася на ўпакоўцы яшчэ аднаго вытворцы дзіцячага харчавання

«Уся наша прадукцыя прадаецца і без выкарыстання на ёй беларускай мовы». Гарадзейскі цукровы камбінат больш не выпускае цукру «Літвінскі»

Зладзеі расцягваюць усё, што бачаць, з дома Случака і Нагорнай

Аліна Нагорная і Ігар Случак сталі бацькамі ў другі раз

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
1