Шарон Ліфшыц (злева) і Ноам Сагі пасля прэс-канферэнцыі сваякоў ізраільскіх закладнікаў у гатэлі ў Лондане. 53-гадовы Ноам Сагі — псіхатэрапеўт з Лондана, які вырас у кібуцы Нір-Оз. Яго 75-гадовая маці, Ада Сагі, была ўзятая ў закладнікі 7 кастрычніка. 52-гадовая Шарон Ліфшыц, мастачка і акадэмік, чые бацькі — актывісты руху за мір — ва ўзросце 85 і 83 гадоў, таксама былі ўзятыя ў закладнікі. Фота: Kirsty Wigglesworth / AP

Палесцінскі рух ХАМАС не можа вызваліць закладнікаў, пакуль не будзе дасягнутая дамоўленасць аб спыненні агню. Пра гэта сказаў «Коммерсанту» прадстаўнік дэлегацыі ХАМАС у Маскве Абу Хамід. Паводле яго слоў, ХАМАС заявіў пра свой намер вызваліць «цывільных палонных» яшчэ з першых дзён вайны, але яму патрэбны час, каб знайсці ўсіх, хто апынуўся ў сектары Газа 7 кастрычніка.

«На акупаваныя ў 1948 годзе тэрыторыі ўвайшлі сотні грамадзян і дзясяткі баевікоў розных палесцінскіх груповак, і пасля падзення ізраільскай дывізіі «Газа» яны захапілі дзясяткі чалавек, большасць з якіх — мірныя жыхары, і нам патрэбны час, каб знайсці іх у сектары Газа, а затым вызваліць»,— сказаў ён.

Абу Хамід падкрэсліў, што для выканання гэтай задачы патрэбна спакойная абстаноўка. «У выніку ізраільскіх бамбардзіровак на гэты момант загінула 50 зняволеных», — дадаў ён.

Абу Хамід таксама распавёў, што падчас візіту ў Маскву дэлегацыя ХАМАС паказала «расійскім сябрам карціну прычын атакі 7 кастрычніка». «Расійская Федэрацыя — дружалюбная краіна для палесцінскага народа і падтрымлівае адносіны з усімі прадстаўнікамі палесцінскага народа. Мы заўсёды гатовыя кансультавацца з ёй наконт розных пытанняў», — дадаў ён.

Учора, 26 кастрычніка, дэлегацыя ХАМАС наведала Маскву. Ізраіль назваў гэты візіт «ганебным крокам».

Чытайце таксама:

Ізраіль асудзіў візіт прадстаўнікоў ХАМАС у Расію і заклікаў «неадкладна выгнаць тэрарыстаў»

ХАМАС вызваліў дзвюх закладніц. Яны выглядаюць вельмі змучанымі

Ізраільскія закладнікі ХАМАС: найгоршы кашмар для любога ўрада

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
15