Карова Корова Cow

Занепакоенасць адносна ўздзеяння жывёлагадоўлі на навакольнае асяроддзе і змяненне клімату ўжо даўно з'яўляецца ключавым пытаннем у сельскай гаспадарцы.

Каровы выдзяляюць метан у выніку стрававання, а метан як парніковы газ спрыяе глабальнаму пацяпленню. Па-другое, парушэнне спосабаў утылізацыі гною прыводзіць да забруджвання глебы і вады. Па-трэцяе, вытворчасць кармоў для жывёл патрабуе вялікай колькасці палёў, вады і энергіі.

Адзін са спосабаў зменшыць усе гэтыя праблемы — паменшыць колькасць кароў. Гэта можна зрабіць, павялічваючы іх малочную прадукцыйнасць.

Каманда навукоўцаў-заолагаў з Універсітэта Ілінойса з горада Урбана-Шампейн (Urbana-Champaign) генетычна мадыфікавала афрыканскіх кароў, якія ў выніку могуць вырабляць да 20 разоў больш малака і маюць павышаны парог устойлівасці да хвароб і шкоднікаў.

Сваімі дасягненнямі вучоныя падзяліліся ў часопісе Animal Frontiers. 

Навукоўцы плануюць імплантаваць 100 новых эмбрыёнаў у мясцовую жывёлу ў двух раёнах Танзаніі ў сакавіку наступнага года і спадзяюцца, што народжаныя жывёлы будуць мець усе станоўчыя ўласцівасці, якія яны задумалі.

Паводле слоў кіраўніка праекта, прафесара кафедры заатэхнікі сельскагаспадарчага каледжа Ілінойскага ўніверсітэта Мэта Уілера (Matt Wheeler),

«асноўная ідэя палягае ў тым, каб захаваць сувязь паміж устойлівасцю да хвароб і шкоднікаў і вытворчасцю малака так, каб у працэсе размнажэння гэтыя рысы не падзяляліся».

«Гэта будзе праблемай для краін, якія развіваюцца. Пакуль вы не атрымаеце чыстага сінтэтычнага пакалення, заўсёды будзе спакуса звесці карову з быком па суседстве, губляючы эфект», — зазначае Уілер.

Хоць ініцыятыва толькі пачынаецца, гэта важны першы крок ва ўкараненні больш кліматаўстойлівай жывёлагадоўлі. Тая ж тэхналогія можа быць выкарыстаная для абароны буйной рагатай жывёлы ад зменаў клімату.

У перспектыве навукоўцы спадзяюцца ўнесці ва ўжо высокапрадукцыйную амерыканскую жывёліну рысы, уласцівыя трапічным жывёлам, каб павысіць супраціўляльнасць хваробам, спякоце і засухам.

Чытайце яшчэ:

Мадыфікаваны вірус герпесу дапамагае змагацца з ракам мозга

Камары, якія забіваюць сабе падобных, могуць дапамагчы змагацца з заразнымі хваробамі

Навукоўцы стварылі генетычную зброю супраць жывёл і людзей. Наколькі яна небяспечная?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?