Скрыншот відэа Пул першага

Скрыншот відэа Пул першага

«Рады бачыць пасланца Вострава свабоды ў Беларусі. Казаць нешта пра беларуска-кубінскія адносіны, характарызаваць іх, я думаю, няма ніякай неабходнасці: мы заўсёды падтрымлівалі з вамі самыя цёплыя і сяброўскія адносіны. Вы павінны ведаць, што і надалей мы будзем прытрымлівацца гэтых жа падыходаў», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Ён заявіў, што нязменным было і застаецца тое, як Беларусь будзе выбудоўваць нашы адносіны з Лацінскай Амерыкай.

«І, натуральна, кропкамі апоры будуць заўсёды служыць Куба, Венесуэла, Нікарагуа ў першую чаргу. Ваш візіт мы разглядаем менавіта ў гэтай плоскасці. Мы вельмі разлічваем, што значна дадамо ў нашых гандлёва-эканамічных адносінах. Гэта ж не справа, што ў нас гандлёвы абарот ледзь перавальвае за 10 мільёнаў даляраў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1