Інтэрнэт-оптавалакно. Фота: pixabay

Інтэрнэт-оптавалакно. Фота: pixabay

Кітай прадставіў першы ў свеце оптавалакновы інтэрнэт-сэрвіс, чыя хуткасць у 10 разоў большая, чым хуткасць інтэрнэту ў Паўднёвай Карэі і ЗША. Пра гэта піша выданне Firstpost са спасылкай на кітайскія буйныя медыя.

«Гэта новая магістральная сетка з больш за 3000 кіламетраў оптавалакновых кабеляў, якая ідзе праз Пекін, Ухань і Гуанчжоў. Хуткасць новага інтэрнэту складае 1,2 тэрабіта (1200 гігабіт) у секунду. Нават усю глабальную бібліятэку фільмаў і серыялаў Netflix карыстальнікі змогуць адпраўляць менш чым за палову гадзіны», — перадае Firstpost.

Сетка была актываваная яшчэ ў ліпені, а афіцыйна запушчаная ў гэты панядзелак. У інавацыйным вынаходстве ўдзельнічалі такія кітайскія гіганты, як China Mobile, Huawei Technologies, Cernet Corporation і элітны ўніверсітэт Цынхуа.

Інтэрнэт-сувязь Пекін-Ухань-Гуаньчжоў была створана ў рамках праекта Future Internet Technology Infrastructure (FITI). Кіраўнік FITI Ву Цзяньпін адзначыў, што новая сетка не толькі паспяхова функцыянуе, але і забяспечыла Кітай перадавымі тэхналогіямі, якія могуць нават дапамагчы стварыць яшчэ больш хуткі інтэрнэт. 

Стварэнне такой тэхналогіі сапраўды ўражвае, але многія эксперты прагназавалі, што звышхуткасны інтэрнэт з’явіцца прыкладна ў 2025 годзе, падкрэсліваюць кітайскія СМІ.

«Для параўнання: Злучаныя Штаты нядаўна перайшлі на інтэрнэт пятага пакалення з хуткасцю 400 гігабіт у секунду», — звяртае ўвагу Firstpost.

Праект Future Internet Technology Infrastructure быў створаны ў 2013 годзе. Яго падтрымлівае і фінансуе кітайскі ўрад, а каардынатарам з'яўляецца Міністэрства адукацыі Кітая. Мэта праекта — гэта зніжэнне тэхналагічнай залежнасці ад ЗША і іх саюзнікаў.

Чытайце таксама:

Высветлілася, колькі б грошай згубіла Беларусь за адзін дзень без інтэрнэту 

Новая функцыя Google дазволіць лягчэй правяраць аўтэнтычнасць і крыніцы выяў у інтэрнэце

Амерыканскія навукоўцы прыдумалі, як візуальна сачыць за людзьмі па WiFi замест камер. Аказваецца, беларусы прэзентавалі падобны метад 6 год таму

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?