Сэм Альтман, адзін са стваральнікаў сусветна вядомай нейрасеткі ChatGPT і да нядаўняга моманту генеральны дырэктар кампаніі OpenAI. Фота: Patrick Semansky / AP

Сэм Альтман, адзін са стваральнікаў сусветна вядомай нейрасеткі ChatGPT і да нядаўняга моманту генеральны дырэктар кампаніі OpenAI. Фота: Patrick Semansky / AP

У заяве сказана, што звальненне Альтмана — гэта калегіяльнае рашэнне рады дырэктараў OpenAI, якое было выклікана тым, што прадпрымальнік «быў не заўсёды адкрыты ў сваіх зносінах з кіраўніцтвам кампаніі».

«Сэм Альтман сыходзіць з пасады генеральнага дырэктара OpenAI і пакідае раду дырэктараў кампаніі, бо ён не заўсёды быў адкрыты ў адносінах да кіраўніцтва. Гэты факт перашкаджае здольнасці Альтмана выконваць свае абавязкі, але мы ўдзячныя яму за вялікі ўнёсак у заснаванне і развіццё кампаніі», — напісаў The Verge са спасылкай на афіцыйную заяву OpenAI.

Выданне адзначае, што рашэнне аб звальненні Альтмана з'яўляецца «занадта нечаканым», бо бізнэсмен яшчэ ў мінулым годзе «фактычна пачаў гонку ў сферы штучнага інтэлекту», прадставіўшы паспяховы і добра вядомы ChatGPT.

Акрамя таго, Альтман, як піша The Verge, актыўна выступаў на міжнародных самітах і тэхналагічных канферэнцыях, абвяшчаючы канкурэнцыю з такімі гігантамі, як Microsoft і Google.

«Амаль адразу пасля з'яўлення навіны аб сваім звальненні Альтман напісаў у твітары, што яму вельмі спадабалася працаваць у OpenAI «з такімі таленавітымі людзьмі». Прычыны звальнення ён не назваў, адзначыўшы, што дадатковая інфармацыя будзе дадзена ім пазней», — перадае The Verge.

Нагадаем, што кампанія OpenAI была заснаваная ў 2015 годзе. У ліку заснавальнікаў, акрамя Сэма Альтмана, быў таксама і мільярдэр Ілан Маск, аднак у 2018-м ён пакінуў кампанію, каб надаць больш увагі развіццю брэнда электрамабіляў Tesla (пазней летам 2023 года Маск зноў вярнуўся ў галіну штучнага інтэлекту, стварыўшы новую кампанію xAI).

Чытайце таксама:

Найбольшыя краіны свету падпісалі дэкларацыю аб катастрафічнай небяспецы штучнага інтэлекту

Пуцін актыўна шукаў сустрэчы з мільярдэрам, які стварае сістэмы бяспекі для спецслужб і арміі ЗША

«Загіпнатызаваныя» ChatGPT і Bard могуць пераконваць карыстальнікаў плаціць ашуканцам і праязджаць на чырвонае святло

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?