Фота Максіма Гармаша

Фота Максіма Гармаша

«Часта бываю ў лясах пад Гроднам, але спарасіс кучаравы сустрэўся ўпершыню. Гэта ўнікальны грыб, сапраўдны скарб заказніка. Я зрабіў фота і відэа на памяць. І хачу расказаць усім, хто адпраўляецца ў лес, каб былі ўважлівымі. Калі сустрэнеце такі грыб, не трэба яго зрываць, таму што ён ахоўваецца дзяржавай як від, што знікае», — адзначыў Максім Гармаш.

Спарасіс кучаравы адносіцца да трутавых грыбоў, якія растуць на мёртвай драўніне, а вонкавым выглядам адрозніваюцца ад класічных. Іх пладовае цела не мае капялюшыка і ножкі, а разрастаецца ў мудрагелістыя формы.

У народзе спарасіс кучаравы называюць «грыбной капустай», бо ён мае форму кучаравага шара і здалёку вельмі нагадвае каляровую капусту. Спарасіс ядомы, але збіраць яго вельмі строга забараняецца, ён занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і іншых краін.

У пачатку лістапада аб з'яўленні чырванакніжнага грыба паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага парку «Белавежская пушча». Там параілі аматарам «ціхага палявання» пры выяўленні рэдкай для Беларусі «грыбной капусты» не зрэзаць спарасісу, а толькі палюбавацца яго прыгажосцю і зрабіць фота на памяць.

За збор чырванакніжнага грыба пагражае буйны штраф — ад 20 да 30 базавых велічынь (740 да 1110 рублёў) для фізічных асоб і ў некалькі разоў большы для юрыдычных.

Чытайце таксама:

«Пачала прымаць упрыкуску з лімонам, для вітамінаў». У Слонімскім раёне дзве жанчыны атруціліся мухаморамі

Ці ведаеце вы, што з вамі будзе, калі вам пададуць недастаткова правараныя грыбы шыітаке?

Мінчук знайшоў гіганцкі ядомы грыб, які заважыў 11 кілаграмаў

У Нацыянальным парку «Прыпяцкі» знайшлі чырвонакніжны грыб

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?