Кухарка рыхтавалася да выхаду на пенсію. Каб парадаваць калег у апошні працоўны дзень, яна вырашыла прыгатаваць дэсерт, ды не просты, а з канабісам. Кухарка пакінула торт з запіскай, у якой раіла частавацца дэсертам толькі пасля заканчэння працоўнага дня. На жаль, некаторыя калегі не змаглі дачакацца.

У аднаго з супрацоўнікаў пасля пачастунку пачаліся ваніты, а затым ён згубіў прытомнасць. Яго спячым знайшоў мінак і выклікаў дапамогу. Мужчына пачуваўся настолькі млосна, што не змог дайсці дамоў. Іншы супрацоўнік адчуў падобныя сімптомы. Цяпер мужчыны падалі ў суд на былую калегу за нечаканы развітальны падарунак.

Суддзя трактаваў учынак жанчыны як «няўдалы розыгрыш» і сказаў, што ёй варта было падумаць аб магчымых наступствах.

Суд абавязаў жанчыну выплаціць кампенсацыю былым калегам, а таксама штраф у памеры 750 еўра, нягледзячы на тое, што канабіс легальны ў Нідэрландах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?