Сэм Альтман, адзін са стваральнікаў сусветна вядомай нейрасеткі ChatGPT. Фота: Patrick Semansky / AP

Сэм Альтман, адзін са стваральнікаў сусветна вядомай нейрасеткі ChatGPT. Фота: Patrick Semansky / AP

Кампанія-ўладальнік чат-бота ChatGPT дамаглася згоды аб вяртанні на пасаду гендырэктара Сэма Альтмана, які быў звольнены 18 лістапада. Пра гэта OpenAI паведаміла ў X (былы Twitter).

Альтман напісаў у Х, што з нецярпеннем чакае вяртання ў OpenAI.

У пятніцу амерыканскі праграміст і прадпрымальнік Сэм Альтман, які з'яўляецца сузаснавальнікам нейрасеткі ChatGPT і кампаніі OpenAI, быў звольнены з пасады генеральнага дырэктара OpenAI.

У заяве было сказана, што звальненне Альтмана — гэта калегіяльнае рашэнне рады дырэктараў OpenAI, якое было выклікана тым, што прадпрымальнік «быў не заўсёды адкрыты ў сваіх зносінах з кіраўніцтвам кампаніі».

«Сэм Альтман сыходзіць з пасады генеральнага дырэктара OpenAI і пакідае раду дырэктараў кампаніі, бо ён не заўсёды быў адкрыты ў адносінах да кіраўніцтва. Гэты факт перашкаджае здольнасці Альтмана выконваць свае абавязкі, але мы ўдзячныя яму за вялікі ўнёсак у заснаванне і развіццё кампаніі», — напісаў у мінулую пятніцу The Verge са спасылкай на афіцыйную заяву OpenAI.

Выданне адзначала, што рашэнне аб звальненні Альтмана з'яўляецца «занадта нечаканым», бо бізнэсмен яшчэ ў мінулым годзе «фактычна пачаў гонку ў сферы штучнага інтэлекту», прадставіўшы паспяховы і добра вядомы ChatGPT.

Акрамя таго, Альтман, як піша The Verge, актыўна выступаў на міжнародных самітах і тэхналагічных канферэнцыях, абвяшчаючы канкурэнцыю з такімі гігантамі, як Microsoft і Google.

«Амаль адразу пасля з'яўлення навіны аб сваім звальненні Альтман напісаў у твітары, што яму вельмі спадабалася працаваць у OpenAI «з такімі таленавітымі людзьмі». Прычыны звальнення ён не назваў, адзначыўшы, што дадатковая інфармацыя будзе дадзена ім пазней», — перадае The Verge.

Кампанія OpenAI была заснаваная ў 2015 годзе. У ліку заснавальнікаў, акрамя Сэма Альтмана, быў таксама і мільярдэр Ілан Маск, аднак у 2018-м ён пакінуў кампанію, каб надаць больш увагі развіццю брэнда электрамабіляў Tesla (пазней летам 2023 года Маск зноў вярнуўся ў галіну штучнага інтэлекту, стварыўшы новую кампанію xAI).

Чытайце таксама:

«Занадта нечакана». Кампанія OpenAI звольніла свайго кіраўніка, які быў сузаснавальнікам як самой кампаніі, так і нейрасеткі ChatGPT

Пасля звальнення гендырэктара OpenAI пагражае распад. Сэма Альтмана просяць вярнуцца назад

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0