Фота: patreon.com

Фота: patreon.com

Сваю працу беларусы распачалі яшчэ ў 2015-м, а скончылі толькі цяпер — прызнаюцца, што рэч у пракрастынацыі. Атрымалася выданне «Хронікі «Нестара» — 148 старонак у PDF-фармаце, сотня здымкаў і дзясяткі інтэрв’ю з людзьмі, якія стваралі «Музыкальную газету» і «М-журнал». 

Атрымаць кнігу можна за 10 еўра на Patreon.

«Наша кніга ўнікальная ў тым сэнсе, што максімальна дакладна і праўдзіва (бо словамі тых людзей, якія, уласна, стваралі гэтыя выданні) апісвае тое, як былі прыдуманыя і чаму прыйшлі ў заняпад «Музыкальная газета» і «М-журнал». Для гэтага мы здолелі пагутарыць, бадай, з усёй рэдакцыяй, і далёка не ўсе з гэтых людзей сёння захацелі б адказваць. Напрыклад, Зміцер Басік, які быў некалі аўтарам «М-журнала», а сёння асабісты перакладчык Лукашэнкі. А некаторых герояў нашай кнігі ўжо і няма ў жывых», — расказвае Зміцер Бурбуць.

Журналіст расказвае, што хацеў бы, каб гэтыя выданні запомнілі як унікальныя для ўсёй постсавецкай прасторы: «Усё-ткі ніхто не мог так доўга выпускаць музычнае выданне штотыднёва («Музыкальная газета») і з такой якасцю паліграфіі («М-журнал»). Гэтыя выданні рабіліся сапраўднымі фанатамі сваёй справы, і чытачы не маглі гэтага не адчуваць. Усякае бывала ў гісторыі гэтых выданняў, але мы ў сваёй кнізе пастараліся сканцэнтравацца толькі на добрым. Няхай іх так і памятаюць — як сімвал эпохі, якая назаўсёды сышла ў гісторыю».

Што слухаць па-беларуску? Топ папулярных песень у Spotify на роднай мове ПЛЭЙЛІСТ

У Брытанію вярнулася бітламанія. Сінгл «Бітлз» узначаліў хіт-парад упершыню з 1969 года

Што трэба ведаць пра гурт Tor Band — музыкаў, якіх пакаралі жахлівымі тэрмінамі за іх хіты

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?