Барбара Абламейка. Фота: інстаграм babybaryy

Барбара Абламейка. Фота: інстаграм babybaryy

На першым відэа, якое з’явілася ў тыктоку Барбары, яна падыходзіць да розных хлопцаў і, быццам бы саромеючыся, з бясконцымі «эм», пытаецца: «Можна з вамі пазнаёміцца?» Большасць адмовіла дзяўчыне: нехта шчыра сказаў, што не зацікаўлены ў гэтым, нехта не вельмі ветліва адказваў «Не, я цяпер заняты». Толькі адзін хлопец пагадзіўся працягнуць знаёмства.

Гэта відэа набрала амаль 3 мільёны праглядаў і больш за 233 тысячы лайкаў. У каментарыях сустракаліся розныя меркаванні: напрыклад, што сапраўды няўпэўненая ў сабе дзяўчына ніколі б не пайшла першай знаёміцца.

Адна з каментатарак абурылася: «Ну і дзе ўсе тыя хлопцы, якія звычайна пішуць, што, калі дзяўчына праявіць ініцыятыву, гэта ў 95% выпадках будзе ўзаемна? Здаецца, не».

Яшчэ адна адзначыла, што хлопцы паводзяць сябе не вельмі прыгожа: можна было спачатку пазнаёміцца, а потым ужо дадаць «але ў мяне ёсць дзяўчына». Яна лічыць, што катэгарычнае «не» гучыць як абраза.

Шмат хто папрасіў працягнуць эксперымент і зняць відэа, у якім спрабуе пазнаёміцца вельмі ўпэўненая ў сабе дзяўчына. І Барбара гэта зрабіла.

@babybaryyy

Больше психологии в инст: babybaryyy

♬ оригинальный звук - BARBARA | ПСИХОЛОГ

Яна падыходзіла да хлопцаў упэўнена, глядзела ім у вочы, пасміхалася, казала кампліменты кшталту «Малады чалавек, у вас вельмі стылёвы лук, вы вылучаецеся з натоўпу». Другі эксперымент скончыўся тым, што Барбара атрымала ўсяго адну адмову — хлопец сказаў, што ў яго ёсць дзяўчына. Астатнія пагадзіліся даць свой нумар тэлефона ці кантакт у інстаграме.

Відэа за суткі набрала больш за 715 тысяч праглядаў і амаль 69 тысяч лайкаў. У гэты раз каментатары пачалі хвалявацца за хлопцаў: а што, калі яны сядзяць і чакаюць, пакуль прыгожая незнаёмка патэлефануе ці напіша ў сацсетках?! Але, вядома, гэта не самая непрыемная сітуацыя з магчымых.

«Будзе, канешне, цікава, калі ў кагосьці з іх ёсць дзяўчына і яна раптоўна пабачыць гэта відэа», − напісала адна каментатарка.

Чытайце таксама:

«Дзеці стаялі і плакалі». Чарга па салдацкую кашу ў Гомелі расцягнулася на сотні метраў, не ўсім хапіла

Беларуская спартоўка запісала крык душы: Я стамілася выходзіць на пустыя стадыёны

Блогер з энтузіязмам паказаў, як харчавацца за 9 рублёў на дзень

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?