Скрыншот відэа ХК «Юнацтва»

Скрыншот відэа ХК «Юнацтва»

Руслан Салей — самы вядомы хакеіст Беларусі. Ён нарадзіўся ў Мінску ў 1974-м. Руслан быў рэкардсменам па колькасці матчаў у Нацыянальнай хакейнай лізе. За 14 сезонаў у найлепшай хакейнай лізе свету беларускі абаронца правёў 916 гульняў у рэгулярных чэмпіянатах і 62 у плэй-оф. Гуляў за «Анахайм», з якім дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі, «Фларыду», «Каларада», «Дэтройт». Салей выступаў за зборную Беларусі на трох Алімпіядах (у 1998, 2002 і 2010 гадах) і дзевяці чэмпіянатах свету, у тым ліку шасці — у наймацнейшым дывізіёне.

У 2011 годзе вырашыў кар'еру працягнуць у Кантынентальнай хакейнай лізе і перайшоў у яраслаўскі «Лакаматыў».

Яго жыццё абарвалася ва ўзросце 36 гадоў. Самалёт Як-42, на якім «Лакаматыў» ляцеў на дэбютную гульню сезона ў Мінск, не змог набраць вышыню і ўпаў каля аэрапорта Тунашна. Усе загінулі. Бэтан Салей страціла мужа і бацьку траіх дзяцей.

Чытайце таксама:

«Тое, што я ўсё яшчэ адна праз 12 гадоў, гаворыць пра многае». Інтэрвʼю з удавой Руслана Салея аб жыцці без мужа, дзецях, каханні і болі

Петр Чэх стаў першым, хто згуляў у найвышэйшым дывізіёне Англіі і ў футболе, і ў хакеі

У матчы чэмпіянату НХЛ выдалілі адразу дзве пяцёркі хакеістаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?