Калаж «Нашай Нівы»

Калаж «Нашай Нівы»

Дакладна вядома пра тры выпадкі — рэзкія змены ў тэлеграм-канале «Наш родны край Лагойск», захоп інстаграм-канала «Стоўбцы Сіці» і змена ўладальніка рэсурса kraj.by.

«Наш родны край Лагойск» змяніў шыльду з «Лагойск (не) афіцыйна» 19 кастрычніка 2023 года. У канале з'явілася паведамленне пра тое, што на арыгінальным канале знайшлі «экстрэмісцкія матэрыялы», таму на яго базе створаны «новы канал», які не мае нічога супольнага са старым. 

Усе допісы з яго былі выдаленыя. Цяпер на ім проста цытуюцца афіцыйныя паведамленні і допісы чарнасоценнай «Мінскай праўды». Адметна, што мясцовая раёнка называецца «Родны край». Невядома, ці канал захоплены, ці проста ранейшых аўтараў «нармалізавалі».

Паведамленне з каналу «Наш родны край Лагойск» 

Паведамленне з каналу «Наш родны край Лагойск» 

Падобнае адбылося і з інстаграм-старонкай «Стоўбцы Сіці», якая мае больш за 10 тысячаў падпісантаў. Цяпер яе вядуць супрацоўнікі «Мінскай праўды». Скрыншот выклала ў сябе «кіберказачка» Вольга Бондарава.

Яшчэ адзін прыклад — папулярны непалітычны рэсурс kraj.by, які піша пра навіны заходняй часткі Мінскай вобласці, трохі закранаючы Гродзеншчыну і Віцебшчыну. Існаваў ён з 2011 года, а з 2019-га быў афіцыйна зарэгістраваны як СМІ.

З лета 2023-га рэквізіты на сайце моўчкі змяніліся на рэквізіты «Мінскай праўды». Аніякіх паведамленняў пра гэта не было, але, імаверна, цяпер яго таксама вядуць журналісты гэтага выдання. Невядома, на якіх умовах дзяржСМІ атрымалі рэсурс, па ўсім відаць, проста забралі з дапамогай ціску зверху.

Рэквізіты на сайце край.бай на сакавік 2023-га і на 3-га жніўня 2023-га. Скрыншот з сайту web.archive.org

Рэквізіты на сайце край.бай на сакавік 2023-га і на 3-га жніўня 2023-га. Скрыншот з сайту web.archive.org

Падобна, што «Мінская праўда» з дапамогай сілавых структураў вырашыла падмяць пад сябе ўсе медыя Мінскай вобласці — як дзяржаўныя, гэтак і недзяржаўныя.

Чытайце таксама:

«Нас не запугать». Вось хто ствараў пралукашэнкаўскія стыкерпакі ў тэлеграме

«Усе пракладачныя высеркі». Раскрылі, хто вядзе адзін з самых брудных каналаў лукашысцкай прапаганды

Міліцэйскі тэлеграм-канал, дзе публікуюць відэа з рэпрэсаванымі, выпадкова выдаў сваіх адмінаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?