На судовым пасяджэнні Аляксандр віну прызнаў і растлумачыў, што не аспрэчвае факту падпіскі ў інстаграме на «Люстэрка», якое ўлады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Суддзя Яскевіч прыняла да ўвагі прызнанне віны, наяўнасць у «правапарушальніка» сталага месца працы і тое, што ў яго ёсць непаўналетняя дачка, і на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пакарала Кезіка арыштам на трое сутак, піша «Віцебская вясна».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?