Garlikc and yogurt часнык і ёгурт чеснок и ёгурт

Калі есці часнок з ёгуртам ці кефірам, паху не застаецца. Фота: Getty Images

Нядаўняе даследаванне амерыканскіх вучоных паказала, што з непрыемным пахам часнаку добра спраўляецца ёгурт. Яны сцвярджаюць, што дастаткова пасля ўжывання гэтай гародніны зʼесці лыжку ёгурту.

Такую ўласцівасць ёгурту даследчыкі тлумачаць наяўнасцю ў ім вады, тлушчу і бялку. У выніку ёгурт на 99% зніжае пападанне ў паветра найбольш непрыемных пахаў ад гэтай гародніны.

Пры гэтым, як паказала даследаванне, тлушч і бялок больш эфектыўныя ў нейтралізацыі сярністых злучэнняў, якія і надаюць сырому і прыгатаванаму часнаку характэрны пах, чым вада. А ёгурт з больш высокім утрыманнем тлушчу прадэманстраваў лепшы эфект, чым ёгурт з яго нізкім утрыманнем.

Вучоныя раяць пры выбары ёгурту для нейтралізацыі часночнага паху аддаць перавагу грэчаскаму, які акрамя высокага ўтрымання тлушчу, мае больш бялку.

У любым выпадку, што б вы ні выбралі, ужываць ёгурт лепш адразу пасля часнаку ці разам з ім.

Ранейшыя даследаванні прадэманстравалі, што з часночным пахам добра спраўляецца малако. Як і ў выпадку з ёгуртам, эфектыўнасць малака залежыць ад яго тлустасці. Для большага нейтралізуючага эфекту раяць піць малако падчас ужывання часнаку.

Сярод іншых прадуктаў, якія могуць дапамагчы, але не так эфектыўна, як малочныя прадукты, спецыялісты называюць лісты мяты, пятрушкі ці лімонны сок.

Іншыя даследаванні паказалі, што значна знізіць непрыемны пах з роту пасля ўжывання часнаку дапамогуць зялёныя яблыкі і грушы. Добры дэзадаруючы эфект аказваюць таксама базілік, чарнасліў, баклажаны і грыбы.

Чытайце яшчэ:

Кіньце часнык ва ўнітаз на ноч. Эфект вас здзівіць

Гомельская журналістка прынесла ў суд часнок — не дапамагло

Пах цела — як адбітак пальцаў. Хутка можа надысці час, калі па паху цела пра нас можна будзе счытаць усё, у тым ліку хваробы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?