Фота: Leo Correa / AP

Фота: Leo Correa / AP

Перамір'е паміж Ізраілем і ХАМАС, якое дзейнічала з 24 лістапада і двойчы падаўжалася — 27 і 29 лістапада адпаведна, скончылася ў 8:00 (па Мінску), піша РБК.

Пра тое, што перамір'е можа быць падоўжанае яшчэ на адны суткі, раней пісала The Wall Street Journal са спасылкай на егіпецкіх чыноўнікаў. Блізкая да ХАМАС крыніца AFP таксама заяўляла пра гатоўнасць палесцінскай групоўкі падоўжыць перамір'е. Паводле яго слоў, пасярэднікі прыкладаюць значныя намаганні, каб дамагчыся яшчэ аднаго дня часовага спынення агню.

Тым не менш за гадзіну да перамір'я Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) паведаміла, што з тэрыторыі сектара Газа ў бок ізраільскіх абшчын была выпушчаная ракета, якую ўдалося збіць. У Сдэроце і прылеглых раёнах прагучалі сірэны ракетнай трывогі.

ЦАХАЛ заявіў, што аднаўляе аперацыю ў сектары Газа.

Чытайце таксама:

ХАМАС запрасіў Ілана Маска ў Газу

Джо Байдэн напісаў твіт пра ХАМАС і вайну. Сусветная прэса і сацсеткі гадаюць, што ён меў на ўвазе

Ізраільскі дыпламат: Мір з ХАМАС немагчымы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?