Кацярына Жыляніна. Фота: СТБ

Кацярына Жыляніна. Фота: СТБ

Кацярыне Жылянінай 41 год. Яна скончыла журфак БДУ ў 2004-м. Пасля гэтага працавала журналісткай, а ў 2010-х прыйшла на СТБ. Неўзабаве патрапіла ў лукашэнкаўскі пул, але тэлезоркай так і не стала. Былы калега Кацярыны апісвае яе так:

«Яна доўгі час была ў пуле, але яе не так часта свяцілі, бо Жыляніна, як кажуць, не надта фотагенічная. Але нешта выходзіла рэгулярна.

Зацятым лукашызмам яна не адрознівалася, але лічылася такой «патрыёткай». У 2020-м пра гвалт змаўчала. Таксама заўжды спакойна ўспрымала затрыманні калегаў з палітычных матываў».

«У маі 2020-га яна сышла ў рэдакцыю «Жоўтых зліваў», каб яшчэ менш свяціцца. І пасля выбараў там працавала. Калі яна і сышла адтуль у 2020-м, то не праз палітычную пазіцыю, гэта не дэмарш», — мяркуе былы калега.

Скрыншот з канала «МатолькаПамажы» пра Жыляніну

Скрыншот з канала «МатолькаПамажы» пра Жыляніну

Згодна са звесткамі, якімі падзяліўся Антон Матолька, 29 снежня 2020-га Жыляніна звольнілася з СТБ і са студзеня 2021-га перайшла на працу на тэлеканал МІР — праўда, у кадры яе не было, а на сайце няма аніякіх згадак. Па ягонай інфармацыі, таксама яна была запісаная «знешнім аналітыкам» праўладнага Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.

У «Кіберпартызанаў» няма звестак пра далейшую працу жанчыны. Вядома, што ў яе было ІП, сферамі дзейнасці якога ўказаныя «іншыя сферы адукацыі». Яно было закрытае ў кастрычніку 2022-га.

У жніўні 2022-га Кацярына разам з братам перакупілі юрыдычную асобу P66A у Варшаве. Пасля гэтага яны ці то перакупілі, ці то адкрылі касметычны салон у раёне Урсынаў. Пару месяцаў таму яны акурат шукалі туды менеджара.

Вакансія ў фірму Кацярыны, датуецца 25 верасня 2023-га

Вакансія ў фірму Кацярыны, датуецца 25 верасня 2023-га

Таксама ў жніўні яны адкрылі фірму K&M23 (брат і сястра, Кацярына і Максім, 2023 — гэта год адкрыцця). Як від дзейнасці пазначана «паслугі, звязаныя з паляпшэннем фізічнага стану».

Профіль Кацярыны на сайце, які паказвае, хто валодае якім бізнэсам

Профіль Кацярыны на сайце, які паказвае, хто валодае якім бізнэсам

«Наша Ніва» напісала Кацярыне ў месенджары, але пакуль не атрымала адказу.

Чытайце таксама:

«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце?

«Дзіўнае сацспаборніцтва, хто больш напрызнае». ТГ-канал, які звязваюць з Маркавым, пакрытыкаваў сілавікоў за тое, што экстрэмістамі сталі ўсе

«Усё, вы здраднікі». Прапагандысты заклікаюць забраць кватэру ў Алексіевіч і пазбавіць эмігрантаў спадчыны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?