«Гэта першы фільм рэжысёра, якому не далі ў Расіі пракатнага пасведчання. Чыноўнікі з Мінкультуры спаслаліся на «іншыя выпадкі, вызначаныя законам». Фактычна — адмовілі без тлумачэння прычын. Цяпер у кожнага з вас ёсць магчымасць паспрабаваць зразумець, чаму была прынятая такая пастанова і наколькі яна адэкватная», — гаворыцца ў тэлеграм-канале Сабчак «Кровавая барыня».

Прэм'ера «Казкі» адбылася ў жніўні на кінафестывалі ў Лакарна.

Галоўныя героі фільма — Сталін, Гітлер, Мусаліні і Чэрчыль, якія сустракаюцца ў пекле.

Сакураў гаварыў, што «Казка» — яго апошняя карціна. Расійскі Мінкульт адмовіў ёй у выдачы пракатнага пасведчання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?