Палац Еўропы ў Страсбуры. Фота: Wikimedia Commons

Палац Еўропы ў Страсбуры. Фота: Wikimedia Commons

Пра гэта паведамляе выданне «Позірк».

Як паведаміла дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і справах студэнтаў Маргарыта Ворыхава, запланаваныя мерапрыемствы «ахопліваюць розныя галіны».

«У сукупнасці яны накіраваныя на пашырэнне правоў і магчымасцяў беларускай грамадзянскай супольнасці, юрыстаў, журналістаў і моладзі шляхам прадастаўлення ведаў, навыкаў і падтрымкі пры прапагандзе правоў чалавека, дэмакратычных каштоўнасцяў і рэформаў кіравання ў Беларусі», — адзначыла дарадца Ціханоўскай.

Усяго, паводле яе слоў, у плане пяць раздзелаў і 11 пунктаў.

Ворыхава падкрэсліла, што план «актыўнасцяў» кантактнай групы найбліжэйшымі тыднямі будзе дапрацоўвацца. Яго зацвярджэнне чакаецца не пазней за 24 студзеня.

Кантактная група Рады Еўропы па Беларусі дзейнічае з лістапада 2022 года. З беларускага боку туды ўваходзяць прадстаўнікі дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці.

У кастрычніку гэтага года Рада Еўропы дала дэмакратычным сілам асобны офіс у сваім будынку ў Страсбуры.

Чытайце таксама:

«Ад чакання і гатоўнасці лягчэй не становіцца». Дарадца Ціханоўскай — пра затрыманне маці

Беларусь прыпыніла дзеянне Еўрапейскай культурнай канвенцыі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?