Фота: timi1010 / Instagram

Фота: timi1010 / Instagram

На новых здымках бачна, што Арцём выглядае свежым і бадзёрым. 

У верасні экс-гулец зборнай Украіны Аляксандр Аліеў распавёў пра стан свайго сябра і былога беларускага футбаліста Арцёма Мілеўскага.

«Дзякуй богу, яго ўдалося пакласці ў бальніцу. Ён ужо на працягу пяці дзён там. Стан, вядома, вельмі цяжкі, але нічога, дактары змагаюцца», — казаў ён.

Што менавіта здарылася з Мілеўскім, дакладна невядома. Апошнім часам яго прыхільнікі адзначалі, што 38-гадовы Мілеўскі выглядаў не найлепшым чынам.

У пачатку гэтага года ўкраінскі журналіст Сяргей Балотнікаў расказваў: «Я так разумею, што Мілеўскага вельмі псіхалагічна прыбіла вайна. Ён нічога не хоча. Мне падаецца, што ў яго прафесійная дэпрэсія. Ён не можа сябе рэалізаваць у цяперашніх умовах».

У тым жа ключы выказваўся спартыўны каментатар Раман Бебех: «Я з Мілеўскім размаўляў — на яго моцна паўплывала вайна, калі ён убачыў, як бамбяць, як паміраюць людзі. Ён не хоча здымаць кантэнт, лічыць, што [цяпер] гэта не важна. Ён толькі адыходзіў ад завяршэння кар'еры, пачалася вайна — і гэта яшчэ больш яго зацягнула ў дэпрэсіўны стан. На яго ўплывае ўсё: што прылятае з ягонай роднай краіны, што бацькі не разумеюць».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?