Віктар Хрэнін, міністр абароны Беларусі. Фота Мінабароны

Віктар Хрэнін, міністр абароны Беларусі. Фота Мінабароны

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін выкарыстаў арыгінальную схему, каб атрымаць элітную кватэру на праспекце Пераможцаў у Мінску. Яшчэ ў снежні 2020 года ён стаў гаспадаром вялізнай трохпакаёўкі ў «Славянскім квартале» — прэстыжнае месца проста насупраць Стэлы.

Плошча яго кватэры па адрасе праспект Пераможцаў, 27 — 94 квадратныя метры. Мяркуючы па абвестках на сайтах нерухомасці, падобныя кватэры каштуюць каля $300 тысяч. Аднак, найхутчэй, для Хрэніна жыллё абышлося нашмат танней.

Рэч у тым, што ён не проста купляў кватэру, а аформіў яе ў растэрміноўку. Такую магчымасць Хрэніну прапанавала Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. Агульны кошт растэрміноўкі склаў 133 тысячы рублёў. На той момант гэта было каля $52 тысяч. Найхутчэй, гэта і была поўная цана кватэры для міністра.

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін (у цэнтры), старшыня Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч (злева) і расійскі генерал (справа) на вучэннях пад Гомелем 19 лютага 2022 года, за пяць дзён да нападу на Украіну. Фота Stringer / Anadolu Agency via Getty Images

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін (у цэнтры), старшыня Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч (злева) і расійскі генерал (справа) на вучэннях пад Гомелем 19 лютага 2022 года, за пяць дзён да нападу на Украіну. Фота Stringer / Anadolu Agency via Getty Images

Тэарэтычна магчыма, што ён даплачваў нешта з уласнай кішэні стартавым плацяжом, але «Наша Ніва» пакуль не фіксавала такіх выпадкаў у гісторыях з элітным жыллём беларускіх чыноўнікаў.

Так ці іначай, Хрэнін абавязаўся выплачваць кошт кватэры роўнымі плацяжамі на працягу сямі гадоў, што робіць і дагэтуль. Варыянт насамрэч выгадны, бо беларускі рубель працягвае падзенне. Па цяперашнім курсе кошт растэрміноўкі зменшыўся ўжо да $42 тысячы.

Быў пэўны сімвалізм, што міністру абароны выдзелілі кватэру з відам на Стэлу праз чатыры месяцы пасля падзей жніўня 2020 года.

Нагадаем, што 9 жніўня маніфестанты, якія патрабавалі сумленнага падліку галасоў хацелі збірацца менавіта каля Стэлы, але іх разагналі з выкарыстаннем святлошумавых гранатаў.

16 жніўня 2020 года дэманстранты сімвалічна занялі гэтае знакавае месца Мінска.

Людзі збіраюцца каля Стэлы 16 жніўня 2020 года. Праз пару хвілін аўтазакі пакінуць гэтае месца. Фота: «Наша Ніва»

Людзі збіраюцца каля Стэлы 16 жніўня 2020 года. Праз пару хвілін аўтазакі пакінуць гэтае месца. Фота: «Наша Ніва»

І тады 23 жніўня міністр абароны загадаў ачапіць Стэлу калючым дротам і паставіць на яе ахову курсантаў са зброяй. 

«Міру — мір, а Хрэніну — хрэн». Такі лозунг набыў пасля гэтага папулярнасць.

Курсанты ахоўваюць Стэлу 23 жніўня 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Курсанты ахоўваюць Стэлу 23 жніўня 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Са «Славянскага квартала» адкрываецца від на Стэлу і Парк Перамогі.

«Славянскі квартал» у Мінску

«Славянскі квартал» у Мінску

@tokbelarus «Хрэнін – бесхрыбетны, але вельмі зручны». Сахашчык-малодшы распавёў, каго з генералаў паважаюць у беларускім войску #Беларусь #армиябеларуси #армия #всрб #полккалиновского #новостибеларуси #беларусьновости #нашаніва ♬ Softcore - avdloss

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?