Ян — экс-спецназавец, былы інкасатар «Белгазпрамбанка», які звольніўся і збіраўся разам з жонкай і братам Алесем у верасні 2022 года з'язджаць у Польшчу. Але напярэдадні быў затрыманы групай «Альфа». Падчас затрымання Яна моцна збілі, таксама стрэлам паранілі ягонага сабаку, нагадвае «Вясна».

Яго асудзілі да 4 гадоў калоніі. Яна прызналі вінаватым паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 КК (падрыхтоўка да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні).

Цяпер стала вядома, што па ініцыятыве адміністрацыі магілёўскай калоніі № 15 супраць яго завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суд над Янам распачнецца ў Магілёве 14 снежня. Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Міхайлава.

Падтрымайце палітвязня: ПК №15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Чытайце таксама:

Палітвязня, які паверыў сілавікам і вярнуўся з Польшчы, зноў будуць судзіць

Палітзняволеную Вікторыю Кульшу зноў змяшчалі ў ШІЗА

Мінчуку далі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за данат Палку Каліноўскага

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?