Фота: Tochka.by

Фота: Tochka.by

Мост паміж вуліцамі Чкалава і Маскоўскай у Мінску будзе перакрыты з 21:00 аўторка да 04:00 (меркавана) серады для ўсіх тыпаў транспарту ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ, паведамляе Tochka.by.

Маршруты сталічнага пасажырскага транспарту будуць зменены для аб'езду пуцеправода. Схемы руху размешчаны на партале дзяржаўнага прадпрыемства.

Раней перакрываць адрэзак, які рамантуецца, гарадскія ўлады планавалі ў ноч на 3 снежня, аднак з-за ўмоў надвор'я працы давялося перанесці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?