Перад гульнёй пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела вучэбнай работы, настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Ігара Новікава дзеці запоўнілі анкету «Што вы ведаеце і думаеце пра экстрэмізм?», пасля ім расказалі правілы гульні, размеркавалі ролі — суддзя, сакратар, пракурор, адвакат, сведкі, пацярпелыя, эксперты, прысяжныя засядацелі — і пачалі падрыхтоўку, паведамляецца ў прэс-рэлізе цэнтра.

Перад пачаткам гульні Ігар Новікаў, які ўзяў на сябе ролю «суддзі», «акцэнтаваў увагу на важнасці і актуальнасці тэмы». Потым пачалі «судовае пасяджэнне, якое праводзілася ў форме дзелавой гульні», мэтай якой у цэнтры называюць «стварэнне ўмоў для фармавання ўстойлівай адмоўнай пазіцыі ў адносінах да праяваў экстрэмізму ў вучняў».

Вынікам суда прагназавана стала «вынясенне прысяжнымі засядацелямі абвінаваўчага вердыкту, які лёг у аснову прысуду суда».

У сучаснай беларускай рэчаіснасці як «экстрэмізм» трактуюцца любыя, нават самыя бяскрыўдныя погляды, альтэрнатыўныя тым, якія навязваюцца рэпрэсіўным палітычным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Пасол у Расіі апраўдваўся за вывезеных у Беларусь украінскіх дзяцей 

У лагеры «Зубраня» адкрылі куток памяці расіяніна, які загінуў на імперыялістычнай вайне ва Украіне

Школьны цір — новы трэнд у патрыятычным выхаванні

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?