Палац Рэспублікі. Фота: БелТА

Палац Рэспублікі. Фота: БелТА

«На жаль, сёння нестабільная і супярэчлівая сітуацыя на нашай адзінай прасторы негатыўна ўплывае на ўстойлівае развіццё абедзвюх краін, перашкаджае магчымасці атрымліваць узаемную выгаду.

Палітычныя дзеячы вашай дзяржавы на працягу многіх дзесяцігоддзяў уносілі значны ўклад у вырашэнне вельмі складаных канфліктаў дзеля мірнага суіснавання народаў.

Так, менавіта ў Хельсінкі падпісаны гістарычны заключны акт нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Беларусь таксама вялікі перыяд часу садзейнічае рэалізацыі ініцыятывы па арганізацыі шырокага шматбаковага дыялогу па ўмацаванні мер даверу, бяспекі і ўзаемадзеяння ў рэгіёне», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка мяркуе, што стварэнне «далейшых бар'ераў паміж беларусамі і фінамі не адпавядае агульным інтарэсам».

«Неабходна вярнуцца да аднаўлення страчаных і фарміравання новых эканамічных і гуманітарных сувязяў», — падкрэсліў ён.

Апошнім часам Лукашэнка рэгулярна заклікае народы Еўропы да аднаўлення страчаных сувязяў і пераадолення канфрантацыі.Так было са зваротамі з віншаваннямі з нагоды нацыянальных святаў у Чэхіі, Аўстрыі, Латвіі, Румыніі, Польшчы. Кіраўніцтва гэтых краін ён не віншуе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?