Скрын відэа

 Скрын відэа

Былы прэмʼер Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, які ў сярэдзіне лістапада заняў пасаду кіраўніка МЗС краіны, учора выступіў у Палаце лордаў. Сярод пытанняў былі пра Беларусь. 

Сябра Палаты Джордж Фолкс спытаў у новага кіраўніка МЗС Вялікабрытаніі, ці разглядае ўрад магчымасць узмацнення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. 

Дэвід Кэмеран адказаў, што 182 фізічныя і юрыдычныя асобы ўжо падпалі пад санкцыі, і гэты спіс пастаянна пераглядаецца. 

Кэмеран назваў рэжым Лукашэнкі таталітарным і падзякаваў Фолксу за кампанію па гэтым пытанні, а таксама пагадзіўся з неабходнасцю працягу ціску на рэжым Лукашэнкі. 

«Я гляджу на гэта вельмі ўважліва, мы павінны разумець, што гэта таталітарны рэжым Еўропы. Яны выпадковым чынам канфіскуюць у людзей мабільныя тэлефоны, каб даведацца, з кім яны кантактавалі, за якімі сацыяльнымі сеткамі сочаць. Прафсаюзы распушчаны, а іх лідары пасаджаныя ў турму. Размахванне сцягам Украіны лічыцца парушэннем закона і можа прывесці да турэмнага зняволення, а 1500 чалавек зʼяўляюцца палітвязнямі. Такім чынам, мы абсалютна згодныя з пастаноўкай пытання, і мы будзем працягваць выкарыстоўваць санкцыі і іншыя інструменты, калі гэта неабходна», — сказаў Кэмеран. 

Кіраўнік НАУ Павел Латушка, які звярнуў увагу на абмеркаванне, падзякаваў ураду Злучанага Каралеўства ў асобе міністра замежных спраў і міжнароднага развіцця Дэвіда Кэмерана і парламенту Вялікабрытаніі ў асобе лорда Джорджа Фолкса за пазіцыю.

Латушка заклікаў міжнародную супольнасць паказаць ясную пазіцыю супраць парушэнняў правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, а таксама накіраваць ясны сігнал рэжыму, што такія ўчынкі не будуць пакінутыя без адказу.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?