Лукашэнка з сям'ёй. Фота: president.gov.by

Лукашэнка з сям'ёй. Фота: president.gov.by

Законапраект змяшчае канстытуцыйныя патрабаванні да кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, удакладняе прававы статус прэзідэнта.

Праект прадугледжвае «аптымізацыю паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы, у тым ліку па пытаннях аховы дзяржаўнага суверэнітэту, нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, забеспячэння функцыянавання найвышэйшых судовых органаў і Цэнтральнай выбарчай камісіі, зваротаў у Канстытуцыйны суд», паведамляе БЕЛТА.

Таксама законапраект замацоўвае прававы статус прэзідэнта, які спыніў выкананне паўнамоцтваў у сувязі са сканчэннем тэрміну яго знаходжання на пасадзе або датэрмінова ў выпадку яго адстаўкі або стойкай няздольнасці праз стан здароўя ажыццяўляць абавязкі.

Законапраект устанаўлівае гарантыі былому прэзідэнту і яго сямейнікам.

Падрабязнасці пакуль невядомыя, дакумент не апублікаваны.

Законапраект распрацаваны ў мэтах прывядзення норм закона ў адпаведнасць са змяненнямі і дапаўненнямі ў Канстытуцыю, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, а таксама з прадпісаннямі закона «Аб дзяржаўнай службе».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?