Рост ЗВР фіксуецца ўжо другі месяц запар, а аб'ём стаў рэкордным з сакавіка 2022 года.

Па структуры рэзерваў у параўнанні з мінулым месяцам аб'ём манетарнага золата павялічыўся на $ 68,7 млн да $3,525 млрд.

Рэзервы Беларусі ў замежнай валюце выраслі на $25,2 млн да $3,356 млрд, а ў выглядзе спецыяльных правоў запазычання — на $14,7 млн да $1,374 млрд.

Раней Нацбанк планаваў, што на канец года аб'ём ЗВР павінен скласці не менш за 6,5 млрд даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?