Жонка Бруса, Эма, таксама апублікавала рэтраспектыўную фатаграфію вялікай сям'і, у тым ліку іх дачок Мейбл і Эвелін, былой жонкі акцёра Дэмі Мур і яго старэйшых дачок Румер, Скаўт і Талулы, напісаўшы: «Я ўдзячная за тое, што спазнала такое каханне», піша usmagazine.com

Гэта горка-салодкі час для блізкіх Бруса. У сакавіку 2022 года сям'я абвясціла, што 68-гадовая зорка «Моцнага арэшка» змагалася з афазіяй, моўным разладам, які ўплывае на здольнасць чалавека камунікаваць.

Затым, у лютым гэтага года, высветлілася, што яго стан прагрэсуе, і яму быў пастаўлены дыягназ лобна-скроневая дэменцыя.

Па даных Нацыянальнага інстытута аховы здароўя, тыповая працягласць жыцця людзей, якія жывуць з гэтым захворваннем, складае ўсяго шэсць-восем гадоў, але некаторыя медыцынскія крыніцы сцвярджаюць, што яна складае ўсяго два гады.

З тых часоў 45-гадовая Эма, 61-гадовая Дэмі, 35-гадовая Румер, 32-гадовая Скаўт і 29-гадовая Талула знаходзяцца вакол яго кругласутачна, 7 дзён на тыдзень, разам з 11-гадовай Мэйбл і 9-гадовай Эвелін.

«У Бруса бываюць добрыя дні і дрэнныя дні, але за апошнія два месяцы іх стала нашмат больш. Дрэнных дзён больш, чым добрых», — паведамляе крыніца.

«Гэты досвед яшчэ больш зблізіў усю сям'ю. Ніхто не ведае, колькі часу засталося ў Бруса, таму яны атрымліваюць асалоду ад кожнага імгнення, праведзенага з ім».

Фота з інстаграма Бруса Уіліса

Фота з інстаграма Бруса Уіліса

Паводле другой крыніцы, уся сям'я, па сутнасці, жыве пад адным дахам. «Яны ўсе там пастаянна», — паведамляе крыніца.

«Як толькі Брусу паставілі дыягназ, усе сабраліся разам, каб захаваць памяць пра яго сям'ю і і быць побач у якасці пастаяннага напамінку, пра тое, што яны любяць яго. Усе круціцца вакол яго», — кажа абазнаны чалавек.

Паколькі за Брусам патрэбны кругласутачны догляд, прынамсі адзін член сям'і заўсёды з ім.

Чытайце таксама:

Брус Уіліс перастаў пазнаваць былую жонку Дэмі Мур

«Блаславенне і праклён». Стан Бруса Уіліса імкліва горшае

«Ён пакуль памятае, хто я». Дачка хворага на дэменцыю Уіліса з сумам расказала пра яго стан

Лобна-скроневая дэменцыя. Што за хвароба, на якую хварэе Брус Уіліс?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?