Па якім артыкуле затрымалі Ігара і Аляксандра, невядома, але мяркуючы па відэа, ім закідаюць удзел у пратэсных маршах.

«Цяпер хлопцы знаходзяцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Больш за ўсё страшна за Ігара, у яго цяжкая хвароба, ён інвалід дзяцінства, гэта дакументальна пацверджана», — на ўмовах ананімнасці расказала «Люстэрку» крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Паводле суразмоўцы, ніякай пагрозы для людзей, якія карысталіся сэрвісам Пісьмо.бел, з-за магчымага атрымання сілавікамі доступу да асабістых даных, няма:

«Пісьмо.бел — афіцыйна зарэгістраваная арганізацыя, у якой была дамова з РУП «Белпошта». Як ні круці, уся інфармацыя пра адпраўнікаў была і ў пошты, і ў Дэпартамента выканання пакаранняў, і ў сілавікоў.

Інфармацыя пра плацяжы на серверах Пісьмо.бел не захоўвалася, гэтым займаюцца спецыяльныя аплатныя сістэмы.

Гэта не нейкая адчувальная інфармацыя, якую сілавікі не маглі атрымаць раней. Мне здаецца, што ГУБАЗіК спецыяльна нагнятае сітуацыю, каб напалохаць беларусаў, якія пісалі лісты палітвязням праз гэты сэрвіс».

Пры гэтым, як сцвярджае крыніца, толькі 10% адпраўленняў, якія праходзілі праз сэрвіс Пісьмо.бел, былі адрасаваныя палітычным зняволеным:

«Палітычныя зняволеныя — гэта не той сегмент, на які былі нацэленыя стваральнікі сэрвісу, так заўсёды было. Асноўныя атрымальнікі — гэта шараговыя зняволеныя, іх чыста статыстычна больш у СІЗА і калоніях.

Сэрвіс Пісьмо.бел працягвае працу, нягледзячы на затрыманне двух супрацоўнікаў». 

Чытайце таксама:

Затрымалі стваральнікаў сэрвіса Пісьмо.бел па адпраўцы лістоў у турмы

Палітвязнямі прызналі яшчэ 11 чалавек

У Светлагорску затрымалі былых супрацоўнікаў тэлеканала «Ранак» 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?