Павел Булацкі. Фота з сайта «Звязды»

Павел Булацкі. Фота з сайта «Звязды»

«Галоўная задача «Беларусь 5» — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт. І гэтым канал вылучаецца, — кажа Павел Булацкі.

— Возьмем, напрыклад, Алімпійскія гульні. Той жа Eurosport будзе трансліраваць розныя віды спорту, але наўрад ці яны будуць рабіць акцэнт на тым, што цікава беларусам. Мы ж, трансліруючы Алімпіяду, з разнастайнасці відаў спорту паказваем тыя, у якіх удзельнічаюць нашы спартсмены. Наўрад ці на нейкім іншым канале можна ўбачыць чэмпіянаты Беларусі па баскетболе, футболе, валейболе, хакеі і шматлікіх іншых відах спорту. І, як сведчаць рэйтынгі, калі паралельна з гульнёй топавых замежных футбольных каманд будуць гуляць беларускія каманды, глядач аддасць перавагу беларусам.

Таму наша задача — паказваць і развіваць беларускі спорт, а не быць рэтранслятарам міжнародных спаборніцтваў. Так, без іх нікуды, без іх спорт нецікавы. Да адхілення беларусаў ад міжнародных стартаў мы паказвалі ўвесь сусветны спорт, набылі вялікі пакет буйных спаборніцтваў па розных відах спорту. Але з увядзеннем санкцый гэта ўсё прыпынілася.

Ды і які сэнс нам паказваць міжнародныя спаборніцтвы, дзе не ўдзельнічаюць нашы спартсмены? Таму цяпер шукаем для свайго гледача нейкую альтэрнатыву і стараемся даваць яму цікавы беларускі кантэнт»

Таксама Павел Булацкі закрануў пытанне трансляцый еўрапейскіх футбольных чэмпіянатаў. «Беларусь-5» адмовілася ад трансляцый еўрапейскіх футбольных чэмпіянатаў, а паказвае беларускага першынства і расійскай футбольнай прэм'ер-лігі,

Сёння замест этапаў Кубку свету па біятлоне, дзе не бяруць удзелу беларусы і расіяне, будзе паказваць Кубак Расіі па біятлоне.

«Беларускі чэмпіянат па футболе глядзяць лепш за чэмпіянат Іспаніі. Беларускі футбол, нягледзячы ні на што, мае свайго адданага гледача, якому многія матчы чэмпіянату Іспаніі зусім нецікавыя», — сцвярджае Булацкі.

Праўда, беларускі футбольны чэмпіянат завяршыўся на мінулым тыдні, а расійскі пойдзе на канікулы (ён гуляецца па сістэме восень — вясна) пасля гэтых выходных. Што будзе паказваць Беларусь-5 узамен, ён не кажа.

Чытайце таксама:

«Для нас гэта больш родныя каманды, больш цікавыя». Дырэктар тэлеканала «Беларусь 5» поўны аптымізму: чэмпіянат Расіі глядзяць лепш, чым прэм'ер-лігу

«Беларусь 5» паказала пірацкія запісы паўфіналаў Australian Open з удзелам беларусак

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?