Аднаго разу Уладзімір Караткевіч паехаў на Каўказ.

Там ён зламаў нагу, і яму давялося затрымацца на даволі працяглы час. А ў гэтыя дні ў Мінску каля старога аэрапорта адкрылі новую вуліцу і назвалі яе імем Дзмітрыя Караткевіча, аднафамільца, падпольшчыка.

І вось Уладзімір Караткевіч, нічога не ведаючы, вяртаецца ў Беларусь. Яго сустракаюць сябры, вязуць на гэтую вуліцу і расказваюць: «Усе думалі, што ты памёр! І таму за гэтыя дні назвалі тваім імем новую вуліцу».

Уяўляю сабе, як ацаніў Уладзімір Сямёнавіч іх жарт. Як весела бавілі яны свой вольны час.

Але прыйдзе час, і імёнамі сапраўдных нашых герояў будуць названыя нашы вуліцы: вуліца Васіля Быкава, Ларысы Геніюш, Алеся Пушкіна… Я веру ў гэта.

Усё будзе добра!

Чытайце таксама:

Што значыць слова «ўбунту» і чаму яно важнае для беларусаў. Натхняльная гісторыя ад Маляваныча

Некалі Маляваныча звольнілі за выказванні пра палітыку. Але аднаму акцёру тэатра гэта не перашкаджае

Маляваныч завёў TikTok

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?