Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

«Пра дарогу з Масквы на Мінск лепш за ўсё сведчыць выпадак Дзіяны Лаўрыновіч. З Беларусі не было ніякіх сігналаў. Мяжу па зямлі з Расіі дзяўчына праехала без праблем. А потым па яе прыйшлі. Чаму? Бо на мяжы прасканавалі ёй пашпарт», — разважае Лявончык.

Пра палёты ён заўважае, што спецслужбы ўсё адно маюць доступ да баз PNR (Passenger Record Number).

Што да цягніка з Масквы ў Мінск, то чалавек падае даныя пашпарта пры пакупцы білета.

«Калі насупраць вашага імя стаіць сцяжок, то прыняць вас — пытанне часу. Гэта адбудзецца праз дзень, праз два, праз тры, каб не рабіць цырку на вакзале. Але адбудзецца. Калі вы ў базе», — лічыць Лявончык.

«Ніхто таксама не адмяняў такой рэчы, як геатрэкінг, — дадае ён. — Калі нумар вашай роўмінгавай мабілы вядомы, то адтрэкаць рух яе па белсетцы — пытанне да тэхналогій 2003 года. Гэта калі раптам нехта думае, што можна выратавацца, не перастаўляючы сімку».

Чытайце таксама:

«А калі табе ў**аць па галаве?» Дзяўчына прыехала ў Беларусь замяніць пашпарт — і апынулася за кратамі. Вось яе гісторыя

Берасцеец звярнуўся ў камісію па вяртанні і прыехаў у Беларусь. Прысуд — калонія

Палітвязня, які паверыў сілавікам і вярнуўся з Польшчы, зноў будуць судзіць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?