«Калі нас адрэзала ад уваходу і ў паніцы людзі выломвалі нагамі дзверы на балкон (якія адсоўваліся ў бок), было страшна. Дзякуй бармэну, які ўсіх выратаваў», — напісала дзяўчына.

Яна дадала, што «кінула ўсе сумкі на бары, прысела і папаўзла да выхаду». Паводле яе, прычынай пажару стала тое, што афіцыянт высока падняў свечку-фантан.

Як бачна на відэа, спачатку загарэлася ёлка, што вісела на столі, а потым і тканіна.

Усё здарэнне заняло лічаныя хвіліны.

Пацярпелых у пажары не было, 30 наведнікаў самастойна пакінулі будынак, паведамляла МНС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?