Жанна Бадоева. Фота: інстаграм Жанны Бадоевай

Жанна Бадоева. Фота: інстаграм Жанны Бадоевай

Раней вядучым перадачы быў Максім Галкін, якога Мінюст Расіі прызнаў замежным агентам. Апошні на сённяшні дзень выпуск «Лепш за ўсіх!» выйшаў у студзені 2022 года.

Увосень 2023-га Першы канал размясціў на старонцы шоу «УКантакце» аб'яву аб пошуку ўдзельнікаў.

«Гэта будзе новы сезон! Вы можаце першымі трапіць на здымкі і пазнаёміцца з новым вядучым шоу», — гаварылася ў публікацыі.

Бадоева вяла праграму «Арол і рэшка» з першага па трэці сезоны (у першым сезоне сувядучым Бадоевай быў яе былы муж Алан Бадоеў). Яна таксама брала ўдзел у здымках юбілейнага дзясятага сезона. З лютага 2019 года яна вядзе на Першым расійскім канале тэлепраграму аб падарожжах «Жыццё іншых».

У пачатку 2019 года Бадоева распавяла, што адмовілася ад украінскага грамадзянства і валодае толькі італьянскім пашпартам. Яе муж — італьянскі бізнэсовец, ураджэнец Львова Васіль Мельнічын.

Максім Галкін пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну з'ехаў у Ізраіль разам з жонкай Алай Пугачовай і дзецьмі. З красавіка 2022 года аднавіў актыўную гастрольную дзейнасць за мяжой. У верасні 2022 года Мінюст прызнаў Галкіна замежным агентам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?