Фота: Савет Рэспублікі

Фота: Савет Рэспублікі

«У цэлым у нас вельмі важны перыяд у жыцці краіны. Гэта зноў будуць намеры, зноў будуць спробы расхістаць краіну. На адных выбарах, на другіх выбарах — у спакоі не пакінуць. Занадта вялікія грошы сюды ўкладзены для таго, каб разгайдаць нашу краіну», — пераканана Наталля Качанава.

Яна ўпэўненая, што гэтага нельга дапусціць: «Калі мы будзем разумець, што за гэтым стаіць, то зробім усё, каб гэтага не дапусціць. Не будзем разумець — грош нам цана, таму што не захаваем сваю краіну, не захаваем яе ні для дзяцей, ні для ўнукаў, ні для праўнукаў».

Наталля Качанава лічыць, што моладзь яшчэ не раз пераканаецца, «тое, што зроблена за 30 гадоў у нашай краіне, — гэта дарагога варта».

«Таму наша задача — зрабіць усё, што ад нас залежыць, для таго, каб захаваць мір і спакой у нашай краіне», — рэзюмуе спікер верхняй палаты парламента.

Чытайце таксама:

Качанава паабяцала не судзіць Лукашэнку

Качанава: Быць прэзідэнтам — гэта не праца, а жыццё

Качанава пахваліла сілавікоў за адсутнасць скаргаў на іх

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?