Здымак ілюстрацыйны. Фота: STR/NurPhoto via Getty Images  

Здымак ілюстрацыйны. Фота: STR/NurPhoto via Getty Images

Знаёмыя памерлага расказалі Most, што варшаўскі камісарыят ужо паведаміў пра гэту смерць пасольству Беларусі ў Польшчы. Цяпер сваякі шукаюць спосаб даставіць цела ў Беларусь, каб пахаваць Дзяніса на радзіме.

Паводле знаёмых Дзяніса, ён ужо тыдзень не выходзіў на сувязь з сям'ёй. Калі тыя сталі яго шукаць, высветлілася, што мужчына памёр у суботу, 2 снежня; пакой, які ён здымаў меркавана з грамадзянінам Грузіі, быў апячатаны паліцыяй. Гэта дало знаёмым падставу меркаваць пра крымінальны характар смерці.

Акрамя таго, у нябожчыка былі праблемы з законам — прывады за крадзяжы з крамаў, а напярэдадні смерці, 1 снежня, ён нібыта скардзіўся сябру, што яго збілі і яму баляць ногі.

Следчы, які вядзе справу, у размове з журналістам Most абверг крымінальны характар смерці. Праведзенае 11 снежня ўскрыццё нібыта не выявіла гвалтоўных прычын смерці.

Дзяніс Казлоўскі з'ехаў з Беларусі каля пяці гадоў таму ў Германію. Ён доўга шукаў сваё месца ў Еўропе, жывучы перыядычна ў Нідэрландах, Францыі, а каля паўгода таму асталяваўся ў Польшчы, падумваючы вярнуцца назад у Беларусь.

У Варшаве Дзяніс займаўся фізічнай працай, меркавана мыў бутэлькі. Ён перыядычна скардзіўся знаёмым на болі ў суставах з-за халоднай вады. 

Чытайце таксама:

«Беларусь імкліва губляе людзей — хтосьці апынаецца ў турме, хтосьці на эміграцыі, хтосьці ў магіле»

У Латвіі памёр экс-палітвязень Вадзім Кавалёў. Яго цела два месяцы ляжыць у моргу

«Не выявілі парушэнняў». У Польшчы пракаментавалі самагубства беларускага палітвязня ў СІЗА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?