Фота: nbrb.by

Фота: nbrb.by

Манеты выпушчаныя двух відаў:

  • сярэбраная — наміналам 50 рублёў, масай 67,20 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 50,00 мм, тыражом 1 200 штук;
  • медна-нікелевая — наміналам 1 рубель, масай 50,00 г, дыяметрам 50,00 мм, тыражом 1 500 штук.

Манеты маюць нестандартную форму (стылізаваную пад старадаўнюю манету). Бакавая паверхня манет з насечкай.

На рэверсе: у цэнтры — стылізаваная выява млынара, вадзянога млына і кола, якое прыводзіла ў рух увесь млын. Уверсе па крузе надпіс — Легенда аб Менеску.

Манета адчаканена ў Казахстане. 

Паведамляецца, што яны з'яўляюцца законным плацежным сродкам у Беларусі і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1