На каталіцкае Раство тут выпала рэкордная колькасць ападкаў. У выніку пад Старым мостам абрушылася частка новай набярэжнай. А ў суботу моцны вецер параскідаў гандлёвыя намёты на Савецкай плошчы.

 prosto-free.livejournal.com

prosto-free.livejournal.com

 prosto-free.livejournal.com

prosto-free.livejournal.com

Надвор’е не парадавала гарадзенцаў на каталіцкае Раство. 25 снежня ў горадзе над Нёманам выпала 40% месячнай нормы ападкаў — прыблізна 17 літраў вады на квадратны метр. Нечаканая залева выявіла хібы ў працы мясцовых будаўнікоў: пад Старым мостам абрушылася частка новай набярэжнай. А ў суботу моцны вецер параскідаў гандлёвыя намёты на Савецкай плошчы. Магчыма, так адгукаецца знішчэнне двух сквераў на плошчы ў выніку рэканструкцыі, якія раней абаранялі Савецкую ад моцных вятроў.

Паводле Блог Гродно s13

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0