Жыхар Полацка скраў мабільнік з кішэні паліто ўчастковага лекара. Жанчына прыйшла па выкліку і нават не заўважыла, што тэлефон знік. Спахапілася яна толькі на наступны дзень.

Супрацоўнікам міліцыі давялося праверыць ўсіх хворых, каго доктарка наведвала ў гэты дзень. Тэлефон знайшоўся ў 21‑гадовага непрацуючага, які раней ўжо быў судзімы за крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?