Дзяржаўнае прадпрыемства «Мiнсктранс» скарэктавала расклад руху аўтобусаў па мiжгароднiх i прыгарадных маршрутах

з 6 па 10 i з 22 па 24 студзеня.

Так, перавозка пасажыраў па мiжгароднiх маршрутах будзе весцiся па наступным графiку: 6, 22 студзеня — як па раскладзе пятнiцы; 7, 8, 23 студзеня — як па суботах; 9, 10, 24 студзеня — па раскладзе нядзелi.

Прыгарадныя перавозкi ў азначаныя тэрмiны будуць «пабудаваныя» такiм чынам: 22 студзеня аўтобусы будуць курсiраваць як па будных днях (чацвер); 6, 23 студзеня — па раскладзе пятнiцы; 7, 8, 9 студзеня — як па суботах; 10, 24 студзеня — па раскладзе нядзелi.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?