Паўнамоцтвы па фарміраванню Адзінага мытнага тарыфу перадаюцца наднацыянальнаму органу — Камісіі Мытнага саюза. З 1 ліпеня 2010 года пачне функцыянаваць адзіная мытная тэрыторыя

Беларусі, Казахстана і Расіі. А не пазней за 1 студзеня 2012 года павінна быць сфарміравана Адзіная мытная прастора. Імкненне да гэтага фарміравання пацверджана кіраўнікамі трох дзяржаў.

Адзіны мытны тарыф прадугледжвае аднолькавыя для трох краін стаўкі ўвазных пошлін. Гэты дакумент быў падпісаны кіраўнікамі дзяржаў Беларусі, Расіі, Казахстана 27 лістапада 2009 года ў Мінску. У Адзіным мытным тарыфе больш як 80 працэнтаў дзеючых цяпер расійскіх пошлін (каля 9350 таварных пазіцый) застаецца без змяненняў. Па 1850 пазіцыях стаўкі будуць скарэкціраваны. У асноўным гэта бытавая тэхніка, адзенне, шэраг харчовых тавараў і транспартныя сродкі.

На думку шэрага экспертаў, у сярэднім прыняцце АМТ можа прывесці ў Расіі да зніжэння сярэднеўзважанай стаўкі на імпарт на 1 працэнт, у Казахстане стаўка вырасце да 2 працэнтаў, а ў Беларусі істотна не зменіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0