У Гомелі міліцыя затрымала па гарачых слядах злачынца, які спрабаваў абрабаваць банк.

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 28 снежня ў 18.30 непрацуючы, раней судзімы жыхар Гомеля 1984 года нараджэння, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, у памяшканні філіяла ААБ «Беларусбанк» па вуліцы Рэчыцкая шаша напаў на касіра.

Пагражаючы супрацоўніцы банка пісталетам, рабаўнік запатрабаваў у яе грошы. Касір паспела націснуць трывожную кнопку.

Нарад дэпартамента «Ахова» прыбыў на месца здарэння праз тры хвіліны. Пры затрыманьні падазраванага ў яго быў затрыманы незараджаны пісталет неўстаноўленага ўзору і ваенны корцік.

Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?